Запрашаем на выставу "АКТЫЎНА.ЭКАЛАГІЧНА.ФАТАГРАФІЧНА", адкрыццё якой адбудзецца 22 студзеня (чацьвер) а 19-й гадзіне ў бібліятэцы імя Янкі Купалы (В.Харужай,16). Фотавыстава складаецца з дзьвюх частак: 1) вынік міжнароднага праэкта "ЭкаФота", што прайшоў летась у Арменіі і 2) фота-прэзентацыя "Майстэрні грамадзянскай актыўнасці. ***************************************************** З чаго пачынаюцца змены? Што можна лі­чыць пазі­тыў­най зменай? І хто вы­рашае, што пазі­тыў­на, а што негатыўна для су­поль­­насці, у якой я жыву? Як мы сваімі дзеяннямі ўплы­ваем на наваколь­нае ася­род­дзе, на прыроду, на эка­ло­гію? Ці мае сэнс аб­мя­жоў­ваць свае па­трэ­­бы? І коль­кі наогул яшчэ пра­трымаецца гэты свет?.. Такія пытанні задавалі сабе маладыя людзі з роз­ных краінаў, якія ў 2014 годзе бралі ўдзел у міжнароднай адука­цый­най моладзевай праг­раме «Майстэрня гра­ма­дзян­скай актыўнасці» (Беларусь, Украіна, Польшча)і між­на­родным адука­цый­­ным арт-праеце «ЭкаФота» (Беларусь, Арменія, Чэхія, Англія, Італія, Грузія, Вугоршчына). Выстава «Актыўна.Экалагічна.Фатаграфічна» гэта гісторыі поспеху, гісторыі пра першыя міні-праекты ўдзель­ні­каў «Майстэрні» і за­хапляльныя моманты размоваў з прыродай ўдзельнікаў арт-праекта «ЭкаФота». Праз фотаздымкі маладыя людзі з роз­ных краінаў дзеляцца сваімі ўласнымі пера­жываннямі,як праз невя­лікія ініцыятывы разам з сяб­рамі і адна­думцамі можна павысіць якасць жыцця ў сваім асяродку, а таксама эка­лагічна свядома ўладкаваць сваё паўсядзённае жыццё. *****************************************************

Теги других блогов: молодежь экология фотовыстава